
Словы М.
Клімковіча, У.Карызны Музыка Н.Сакалоўскага
Мы, беларусы - мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі, Шчыра сябруем, сілы гартуем Мы ў працавітай, вольнай сям'і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі Мы баранілі родны парог, У бітвах за волю, бітвах за долю Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў - сіла народаў - Наш запаветны, сонечны шлях. Горда ж узвіся ў ясныя высі, Сцяг пераможны - радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Подробнее о символике государства
|

Словы I. Панкевiча
Музыка У. Алоўнiкава
Краса беларускага краю
I творчае думкi ўзлет, Табе сваю песню складаю, Мой горад герой-патрыёт.
Прыпеў: Хай удалеч песня мчыцца Над краiнай дарагой, Ты спявай, мая сталiца, Родны сэрцу горад мой. I паркi твае, i бульвары Люблю я вячэрняй парой. Паўсюль закаханыя пары I шэпат, i смех над ракой.
Прыпеў.
Тваёй ганаруся я славай, I рады я шчырай душой, Што ў гэтай красе велiчавай Ёсць доля i працы маёй.
Прыпеў.
Подробнее о символике г. Минска
|